Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 42 спецыялістам
Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 42 спецыялістам у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За кошт дзяржаўнай падтрымкі будуць выкананы праекты, якія маюць пераважнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм, прыярытэтаў навуковай дзейнасці і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку навуковых, адукацыйных, інавацыйных, творчых і маладзёжных праектаў і будзе садзейнічаць стварэнню новых вучэбна-метадычных комплексаў, прагрэсіўных спосабаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў, далейшаму развіццю грамадскай і культурнай дзейнасці ў краіне.
Гранты Кіраўніка дзяржавы прадастаўляюцца штогод з 2013 года па выніках адкрытага конкурсу з улікам ацэнкі значнасці праектаў для галін эканомікі і сацыяльнай сферы, маштабу практычнага выкарыстання вынікаў, эканамічнага эфекту і грамадскага прызнання.


