Экспрэс-інтэрв'ю тэлеканалу AnewZ
- 1
- 0:55
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковымі тыя намаганні, якія цяпер прыкладаюцца ў свеце па барацьбе са змяненнем клімату. Аб гэтым ён заявіў 11 лістапада ў экспрэс-інтэрв'ю тэлеканалу AnewZ (асноўны партнёр COP29 у Азербайджане).
Кіраўніка беларускай дзяржавы спыталі, ці лічыць ён дасягальнай мэту па абмежаванні росту сярэдняй глабальнай тэмпературы на ўзроўні 1,5 градуса ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем, і ці дастаткова краіны свету робяць для гэтага.
"Калі будзем так рабіць (як цяпер. - Заўвага) і ў такой "дастатковасці", то недасягальная. Нічога не мяняецца. Наадварот, усё горш і горш. І тыя краіны, якія павінны перш за ўсё займацца скарачэннем выкідаў, яны гэта, на жаль, не робяць. І прасвету ў гэтым плане не відаць. Таму паўстае пытанне аб эфектыўнасці такіх мерапрыемстваў. Я лічу, што яны малаэфектыўныя", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Журналіст таксама пацікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, чаму ад удзелу ў саміце ў Баку адмовіліся лідары некаторых заходніх краін. "Яны думаюць, што ўсё будзе добра і клімат мяняцца не будзе. Гэта значыць, яны думаюць, што абыдзецца. Не абыдзецца, - падкрэсліў беларускі лідар. - А перажываць, што яны не прыехалі, не трэба. Гасподзь бачыць".