Даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка.
У час даклада размова ішла аб пасяўной кампаніі ў Віцебскай вобласці і яе асаблівасцях з улікам кліматычных умоў, характэрных для самага паўночнага рэгіёна краіны. Кіраўніку дзяржавы даложана, як праходзіць сяўба і якім сельгаскультурам аддаюць прыярытэт. Да гэтага часу ў Віцебскай вобласці засеяна каля 40% плошчаў, у рэгіёне плануюць павялічыць пасяўныя плошчы кукурузы і люцэрны.
Адной з ключавых тэм даклада стала будаўніцтва прафілакторыяў для цялят. Прэзідэнт пацікавіўся, як выконваецца яго даручэнне, накіраванае на забеспячэнне захаванасці маладняку БРЖ. Кіраўніку дзяржавы даложана, што ў Віцебскай вобласці плануюць увогуле пабудаваць каля 150 прафілакторыяў. Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца.
Размова ішла і аб кадравай рабоце, у тым ліку на прадпрыемствах АПК. Было даложана аб прымаемых мерах па стварэнні дастойных умоў работы і пражывання маладых спецыялістаў.
Яшчэ адной тэмай даклада стала закупка тэхнікі для аграрыяў рэгіёна. Старшыня Віцебскага аблвыканкама далажыў аб забяспечанасці сельскагаспадарчымі машынамі, патрэбнасцях у новай тэхніцы і арганізацыі працэсу закупак. Як было даложана Прэзідэнту, работа ў гэтым напрамку наладжана як з айчыннымі прадпрыемствамі, так і, напрыклад, з Пецярбургскім трактарным заводам, у прадукцыі якога нямала беларускіх камплектуючых.


