Спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з трагічнымі наступствамі пажараў на ўсходзе краіны.

    "У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі трагічную вестку аб буйных пажарах, што ўзніклі ва ўсходніх рэгіёнах Казахстана і прывялі да гібелі работнікаў лясніцтва, якія прынялі ўдзел у іх тушэнні. У гэтыя цяжкія хвіліны мы падзяляем з вамі горыч незаменных страт, выказваем шчырыя словы спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на хутчэйшую ліквідацыю лясных пажараў і аднаўленне нармальнага жыцця ў пацярпелых раёнах.