Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў Закон "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

    Законам прадугледжваецца комплексная карэкціроўка норм Выбарчага кодэкса з улікам абноўленай Канстытуцыі і правапрымяняльнай практыкі.

    У прыватнасці, аптымізаваны сістэма выбарчых камісій і парадак утварэння выбарчых акруг; уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, карткі паляка, іншых такіх дакументаў). 

    Акрамя таго, адменены парог яўкі выбаршчыкаў для прызнання, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся. 

    Урэгуляваны асобныя пытанні выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. 

    Забаронены фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня.

    Зменены таксама час датэрміновага галасавання: будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).