Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб павышэнні пенсій

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада Указ № 397 "Аб павышэнні пенсій".

    Дакументам прадугледжваецца, што з 1 снежня 2022 года пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.

    Гэта будзе трэці ў бягучым годзе пераразлік працоўных пенсій (папярэднія былі з 1 сакавіка - на 7%, з 1 жніўня - на 10%). Пераразлік праводзіцца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.

    У выніку з улікам павышэння сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера складзе ў снежні Br670.