Аляксандр Лукашэнка адобрыў унясенне змяненняў у пагадненне СНД аб тэлемедыцынскіх сістэмах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у стварэнні сумяшчальных нацыянальных тэлемедыцынскіх сістэм і далейшым іх развіцці і выкарыстанні ад 19 лістапада 2010 года. Адпаведны Указ № 209 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 мая.
Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне, а таксама на падпісанне пратакола пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны Урад Беларусі.
Гэтым пратаколам канкрэтызуюцца і пашыраюцца сферы ўзаемадзеяння дзяржаў у галіне стварэння агульнай інфармацыйнай медыцынскай прасторы на базе інтэграцыі рэгіянальных і нацыянальных тэлемедыцынскіх кансультацыйна-дыягнастычных сістэм.