Адобраны праекты пагадненняў з Расіяй і ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры дзяржзакупках

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пагадненняў з Расіяй і дзяржавамі - членамі ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 ліпеня.

    Гэтымі міжнароднымі дагаворамі замацоўваюцца механізмы ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні закупак, а таксама вызначаюцца патрабаванні да гарантаў і банкаўскіх гарантый.

    Падпісанне пагаднення з Расіяй дазволіць айчынным прадпрыемствам выкарыстоўваць беларускія банкаўскія гарантыі ў гэтай краіне, а наступнае падпісанне міжнароднага дагавора ў рамках ЕАЭС - у іншых дзяржавах-членах. Гэта будзе садзейнічаць доступу беларускіх суб'ектаў гаспадарання да ўдзелу ў закупках у замежных дзяржавах і скарачэнню расходаў на атрыманне банкаўскіх гарантый.

    На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў упаўнаважаны Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Нацыянальны банк, а на іх падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў - Урад і МАРГ.