Адобраны праект пагаднення з Расіяй аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў падрыхтоўкі ваеннаслужачых

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Адпаведны Указ № 387 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 кастрычніка.

    Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства абароны ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.