Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 387 ад 31 кастрычніка 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл. Адпаведны Указ № 387 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 кастрычніка.

Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства абароны ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.