Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве пры абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Адпаведны Указ № 406 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 лістапада. 

    Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства энергетыкі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. 

    Гэтым праектам міжнароднага дагавора ўстанаўліваецца механізм увозу апрамененых цеплавыдзяляльных зборак ядзерных рэактараў у Расію для часовага тэхналагічнага захоўвання з далейшай перапрацоўкай, а таксама вяртання ў Беларусь радыеактыўных адходаў. Праектам пагаднення прадугледжаны гарантыі з боку Беларусі па прыёме радыеактыўных адходаў і гатоўнасці інфраструктуры, неабходнай для іх прыёму і бяспечнага абыходжання з імі. 

    Падпісанне пагаднення дасць магчымасць у выніку перапрацоўкі радыеактыўных адходаў знізіць іх аб'ём у параўнанні з прамым пахаваннем адпрацаванага паліва.