Адобраны праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 295, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Дамініканскай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз.
У адпаведнасці з Указам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.