Аб развіцці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі

Указ № 69 ад 25 лютага 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лютага Указ № 69 "Аб развіцці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі".

Дакумент прадугледжвае замену дзеючага тэхнічнага аператара рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі ТАА "24х7 Панаптэс" на РУП "Белтэлекам". Названае прадпрыемства вызначана як адзіны аператар, адказны за стварэнне і функцыянаванне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, а таксама захоўванне атрыманай інфармацыі.

Указам таксама прадугледжана інтэграванне ў рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі спецыяльных тэхнічных сродкаў, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме, прызначаных для фіксацыі адміністрацыйных правапарушэнняў, у першую чаргу парушэнняў правіл дарожнага руху.