Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

Указ № 68 ад 24 лютага 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лютага падпісаў Указ № 68 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

Дакументам прадугледжаны прызыў у 2022 годзе ва Узброеныя Сілы да 150 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя Указам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Беларусі штогод на планавай аснове і не звязаны з абстаноўкай у рэгіёне.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах, забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.