Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2025 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня падпісаў Указ № 45, якім устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.
У выніку жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку па тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг павысяцца ў 2025 годзе на Br21 (0,5 базавай велічыні).
Павышэнне тарыфаў праводзіцца ў два этапы: з 1 студзеня - на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br17,05, з 1 чэрвеня - на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага забеспячэння на Br3,95.
У 2025 годзе ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям'і з трох чалавек пры двух працуючых і атрымліваючых сярэднерэспубліканскую заработную плату складзе 3,8%, сям'і з двух пенсіянераў - 8,3%.
Пры гэтым ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Яны прадастаўляюцца грамадзянам і сем'ям адрасна пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перасягае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% - у сельскай мясцовасці.