Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля

Указ № 38 ад 27 студзеня 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля", якім комплексна рэгулюецца прадастаўленне такога жылля работнікам найбольш запатрабаваных у краіне прафесій. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця перадвыбарнай праграмы кіраўніка дзяржавы аб шырокім будаўніцтве арэнднага жылля. 

У адпаведнасці з Указам раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты надзелены правам вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, у якіх мае патрэбу рэальны сектар і сацыяльная сфера рэгіёна, і прымаць рашэнні аб прадастаўленні ім арэнднага жылля на падставе хадайніцтваў работадаўцаў з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый.

Аплата за карыстанне арэндным жыллём асобам найбольш запатрабаваных прафесій, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне такога жылля, будзе разлічвацца з улікам паніжаючага каэфіцыента.

Указ накіраваны на павышэнне сацыяльнай абароненасці спецыялістаў розных галін эканомікі, у тым ліку якія прыбылі для работы па размеркаванні, і будзе садзейнічаць іх замацаванню на рабочых месцах.

Такім чынам у Беларусі прадаўжаецца планамерная работа па павышэнні даступнасці жылля для грамадзян.