Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 42 ад 28 студзеня 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня падпісаў Указ № 42, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года.

Праектам пратакола замацоўваецца магчымасць на ўзаемнай аснове беларускім і расійскім грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі другой дзяржавы, удзельнічаць у мясцовых выбарах - выбіраць і быць выбраным у органы мясцовага самакіравання.

Гэты дакумент з'яўляецца вынікам мэтанакіраванай работы, што праводзіцца ў Беларусі, па забеспячэнні роўных правоў беларускіх і расійскіх грамадзян, у тым ліку электаральных, паколькі да гэтага часу грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, не маглі прымаць удзел у мясцовых выбарах.

На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.