Аб кібербяспецы

Указ № 40 ад 14 лютага 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў Указ № 40 "Аб кібербяспецы".

Дакументам вызначаецца прававая аснова стварэння і функцыянавання нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі, якая прадугледжвае фарміраванне комплекснага шматузроўневага механізма процідзеяння кібератакам на дзяржаўныя органы і арганізацыі, крытычную інфармацыйную інфраструктуру. У прыватнасці, канкрэтызаваны функцыі і задачы па забеспячэнні кібербяспекі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, замацавана персанальная адказнасць іх кіраўнікоў, а таксама вызначаны ўладальнікі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі, якія забяспечваюць першачарговае стварэнне цэнтраў кібербяспекі.

Указ накіраваны на далейшую рэалізацыю палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ўзаемазвязаны з Канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі.

Рэалізацыя мер, прадугледжаных ва Указе, дасць магчымасць кансалідаваць намаганні па прадухіленні, выяўленні і мінімізацыі наступстваў кібератакі на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры, тым самым павысіць бяспеку і надзейнасць інфармацыйных сістэм.