Аб сцягу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Указ № 377 ад 25 верасня 2024 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 377 аб заснаванні сцяга Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Указам таксама зацверджана палажэнне аб сцягу МНС, яго апісанне і выява.
Сцяг Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру шырынёй 100 см і даўжынёй 200 см. Уздоўж верхняга і ніжняга краёў размешчаны палосы сіняга колеру з надпісамі "ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ" (на верхняй паласе), "АДВАГА" і "ГОНАР" (на ніжняй паласе).
У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы МНС. Адваротны бок сцяга ідэнтычны праваму.