Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 359 ад 12 верасня 2024 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў Указ № 359, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх Астравоў аб паветраных зносінах.

У гэтым міжнародным дагаворы вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты пры выкананні міжнародных пасажырскіх, грузавых і паштовых перавозак.

Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Сейшэльскімі Астравамі ў галіне паветраных зносін.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.