Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2027 год
Указ № 343 ад 30 верасня 2026 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў Указ № 343, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі.
Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Указам устаноўлены наступныя параметры:
- прырост спажывецкіх цэн - не больш за 6%;
- міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш як $12,8 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);
- доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыцы, - не больш за 10% (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
- прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш як 13% (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).