Зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў Указ № 343, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі.

    Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.

    Указам устаноўлены наступныя параметры:

    • прырост спажывецкіх цэн - не больш за 6%;
    • міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш як $12,8 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);
    • доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыцы, - не больш за 10% (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
    • прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш як 13% (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).