Аб рэалізацыі міжнароднага дагавора
Указ № 141 ад 28 красавіка 2026 г.
Падаўжаецца дзеючы механізм узаемных паставак у рамках міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Куба ад 24 чэрвеня 2014 года. Адпаведны Указ № 141 "Аб рэалізацыі міжнароднага дагавора" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка.
Указам захоўваюцца ўмовы набыцця кубінскіх лекавых прэпаратаў узамен пастаўляемых аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння і іншых тавараў айчыннай вытворчасці.
Дакумент накіраваны на падтрыманне эфектыўнага механізма ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба.