Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2027 год

Указ № 342 ад 30 верасня 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў Указ № 342, якім зацверджаны важнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны.

Рост валавога ўнутранага прадукту вызначаецца на ўзроўні 101,9% да ўзроўню 2026 года. Для гэтага прадугледжваецца паскарэнне інвестыцыйнай праграмы з нарошчваннем інвестыцый у асноўны капітал на 3,1%, што ў сваю чаргу дасць магчымасць забяспечыць рост у вытворчым сектары эканомікі.

Павелічэнню экспартных продажаў тавараў і паслуг на 2,9% будзе садзейнічаць шырокая геаграфія знешнегандлёвых кантактаў і пашырэнне супрацоўніцтва з апорнымі пунктамі ў КНР і краінах далёкай дугі, у Расійскай Федэрацыі і СНД.

Паспяховая рэалізацыя інвестыцыйных, вытворчых і экспартных планаў дасць магчымасць забяспечыць прырост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 3%.

Для Нацыянальнага банка і ўрада ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перавышае 6%.

У мэтах дасягнення абазначаных арыенціраў Ураду даручаецца ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.