Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства ўнутраных спраў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў Указ № 246 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства ўнутраных спраў".
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый, умацавання аўтарытэту органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, павышэння прэстыжу службы Кіраўнік дзяржавы пастанавіў заснаваць эмблему і сцяг Міністэрства ўнутраных спраў. Указам таксама зацверджаны палажэнні аб эмблеме і сцягу МУС, іх апісанні і выявы.
Эмблема Міністэрства ўнутраных спраў уяўляе сабой стылізаваную выяву авальнага шчыта серабрыстага колеру з гарызантальным графленнем і беражком. На шчыце вастрыём уніз размешчаны меч, у цэнтры эмблемы на чырвоным фоне паказаны зямны шар, над ім – узыходзячае сонца з прамянямі і контуры Беларусі.
Сцяг МУС уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру. У верхняй частцы размешчаны надпіс "СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!" жоўтага колеру, у ніжняй частцы - чырвона-зялёная паласа. У цэнтры сцяга адлюстравана эмблема ведамства.