Аб праектаванні скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў Указ № 165 "Аб праектаванні скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак".
Дакументам прадугледжана, што ў 2021-2023 гадах будзе падрыхтавана праектная дакументацыя па трох інвестыцыйных праектах: "Арганізацыя скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак Мінск - Гарадзішча - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - Нацыянальны аэрапорт Мінск", "Мадэрнізацыя ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі і сувязі, устройстваў тэхналагічнага электразабеспячэння на ўчастку Сцяпянка - Гарадзішча з улікам будаўніцтва трэцяга галоўнага чыгуначнага пуці" і "Развіццё Мінскага чыгуначнага вузла з павелічэннем прапускной здольнасці ўчастка Мінск - Гарадзішча".
Ва Указе таксама вызначаны заказчык, генеральная праектная арганізацыя, крыніцы фінансавання і ўмовы рэалізацыі праектаў.
-
Спампаваць 165uk.pdf282 Кб