Аб правядзенні эксперыменту

Указ № 162 ад 26 красавіка 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка падпісаў Указ № 162 аб правядзенні з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў пункце пропуску "Новая Гута" эксперыменту па абавязковай дэзынфекцыі транспартных сродкаў.

У мэтах прадухілення распаўсюджвання ўзбуджальнікаў заразных захворванняў чалавека і жывёл абавязковай дэзынфекцыі будуць падлягаць аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі і за яе межамі. Парадак правядзення абавязковай дэзынфекцыі транспарту будзе вызначаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пры правядзенні эксперыменту платная паслуга па дэзынфекцыі будзе аказвацца ТАА "БелГлобалГарант" на падставе заключаных дагавораў. Дагавор будзе лічыцца заключаным у належнай форме з дня набыцця кантрольнай маркі, якую павінен будзе прад'явіць вадзіцель або ўладальнік транспартнага сродку ў пункце пропуску пры ўездзе ў Беларусь. Пры адсутнасці ў іх кантрольнай маркі і адмове ў яе набыцці транспартны сродак не падлягае ўвозу ў Беларусь.

Савету Міністраў даручана арганізаваць падрыхтоўку і правядзенне эксперыменту, а пасля яго завяршэння прааналізаваць вынікі і да 1 лістапада ўнесці прапановы аб увядзенні абавязковай дэзынфекцыі транспарту ў пунктах пропуску на знешніх граніцах Беларусі.