Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 19 ад 18 студзеня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў Указ № 19, які ўносіць змяненні ва Указ ад 25 красавіка 2012 года № 202 "Аб мерах па развіцці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання".

У адпаведнасці з дакументам прадаўжаюцца маршруты паяздоў гарадскіх ліній на існуючых і перспектыўных напрамках да першай чыгуначнай станцыі, размешчанай за горадам-спадарожнікам і маючай пуцявое развіццё з магчымасцю прыёму, адпраўлення і абгону паяздоў.

Раней перавозка пасажыраў ажыццяўлялася не далей за чыгуначныя станцыі, размешчаныя ў межах гарадоў-спадарожнікаў. Аднак у гарадской мяжы Дзяржынска (станцыя Койданава) і Смалявіч (станцыя Смалявічы) знаходзяцца таксама прыпыначныя пункты Дзяржынск і Зарэчнае. Яны прызначаны выключна для пасадкі і высадкі пасажыраў і не маюць пуцявога развіцця - магчымасці адпраўлення ў адваротным напрамку і абгону. Таму курсіраванне паяздоў да гэтых прыпыначных пунктаў не ажыццяўляецца.

У сувязі з гэтым маршруты паяздоў гарадскіх ліній прадоўжаны да станцый Негарэлае і Чырвоны Сцяг - першых станцый, размешчаных за гарадамі-спадарожнікамі Дзяржынск і Смалявічы, з дастатковым пуцявым развіццём.

Прадаўжэнне маршрутаў руху дасць магчымасць забяспечыць поўны ахоп гэтых населеных пунктаў чыгуначным транспартам з улікам існуючага і перспектыўнага попыту на перавозкі ў гарадскіх зносінах.