Аб заснаванні памятнага нагруднага знака Дзяржаўнага камiтэта судовых экспертыз

Указ № 124 ад 22 красавіка 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 124 аб заснаванні памятнага нагруднага знака "10 год Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз".

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны ў 2013 годзе па рашэнні Прэзідэнта і ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе.

Памятны нагрудны знак ведамства ўяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога ў круглым медальёне з радыяльна разыходнымі стрэлападобнымі прамянямі размешчана відазмененая эмблема камітэта - варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта - Дзяржаўны герб Беларусі. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака ўпрыгожвае надпіс "АБ'ЕКТЫЎНАСЦЬ, ГОНАР, АЙЧЫНА".

Нагрудным знакам па рашэнні кіраўніка ведамства могуць узнагароджвацца супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу камітэта, работнікі падначаленых арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ведамства.