Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым - маі 2014 г.

Указ №69 ад 19 лютага 2014 г.
(Вынятка)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве.

2. Прызваць у лютым - маі 2014 г. на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Міністэрству абароны да 1 чэрвеня 2014 г. накіраваць грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 ліпеня 2014 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

9. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

_______________________________
* Дадатак - для службовага карыстання.