Аб Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 13 па 16 ліпеня 2023 года.
У мэтах пашырэння аўдыторыі гледачоў распараджэннем прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.
Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Рэспубліку Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.
З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.
-
Спампаваць 50rp.pdf391 Кб