Аб падтрымцы культуры і мастацтва
На рэстаўрацыю і аднаўленне аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці выдзелена Br3 млн з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое 11 жніўня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За кошт выдзеленых сродкаў будзе рэалізаваны праект па рамонце даху і фасадаў царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, што дасць магчымасць захаваць унікальны помнік архітэктуры сусветнага значэння і падрыхтаваць яго да святкавання 500-гадовага юбілею.
Таксама будуць завершаны рэстаўрацыйныя работы ў сядзібна-паркавым ансамблі ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна і на паўночна-ўсходняй аркадзе палацавага комплексу ў гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна, праведзены кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі ў сядзібна-паркавым ансамблі ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна і проціаварыйныя работы ў паўночна-ўсходнім корпусе замка Сапегі ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.
-
Спампаваць 150rp.pdf204 Кб