Аб Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Распараджэнне № 55 ад 17 сакавіка 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне, якім зацверджаны тэрміны правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць з 14 па 17 ліпеня. Распараджэннем прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.
Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення пазначанага ў білеце мерапрыемства.
-
Спампаваць 55rp.pdf421 Кб