Аб падтрымцы культуры і мастацтва
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Прадугледжваецца, што за кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка на суму большую за Br1,6 млн для рэалізацыі творчых праектаў. Частка сродкаў будзе накіравана на правядзенне рэстаўрацыйных і аднаўленчых работ на чатырох аб'ектах са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта сядзібна-паркавыя ансамблі ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна і аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна, помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, што рэстаўрыруецца пад краязнаўчы музей, у Лепелі і замак у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.
Акрамя таго, грашовыя сродкі выдзеляць на папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.
Прыняцце гэтага распараджэння Прэзідэнта з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.
-
Спампаваць 148rp.pdf141 Кб