Аб выдзяленні грашовых сродкаў
Каментарый да Распараджэння № 125рп ад 27 ліпеня 2017 г.
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў
жніўні бягучага года будзе арганізавана аздараўленне 32 дзяцей з Японіі ў
суправаджэнні васьмі дарослых. Адпаведнае Распараджэнне № 125рп "Аб
выдзяленні грашовых сродкаў" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
падпісаў 27 ліпеня.
У праграму знаходжання японскіх дзяцей уключаны медыцынскае абследаванне, санаторна-аздараўленчыя паслугі, экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.
Адпачынак у Беларусі для дзяцей з пацярпелых ад стыхійных бедстваў 2011 года раёнаў Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012-га.
Рэалізацыя распараджэння будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, фарміраванню дружалюбных адносін паміж беларускімі і японскімі дзецьмі, азнаямленню гасцей з Японіі з гісторыяй і культурай Беларусі.