ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя"
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" - самая масавая дзіцячая грамадская арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь.
БРПА ажыццяўляе сваю дзейнасць у рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, грунтуючыся на ідэалогіі беларускай дзяржавы, агульначалавечых каштоўнасцях, лепшых традыцыях работы з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі і рухамі нашай краіны.
У піянерыі Беларусі ёсць талісман – рысяня Агеньчык. Агульны слоган арганізацыі – "БРПА – тэрыторыя дзяцінства".
З кожным днём піянерская арганізацыя папаўняецца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі і таленавітымі дзецьмі. На сённяшні дзень БРПА налічвае ў сваіх шэрагах больш за 600 тысяч неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак. Члены арганізацыі з 7 да 10 гадоў называюцца – "акцябраты", з 10 да 14 гадоў – "піянеры", старэйшыя за 15 гадоў – "піянеры-лідары".
У аснове работы БРПА - грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, духоўна-маральнае станаўленне сучаснай асобы, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, спорту і турызму, сацыяльная абарона дзяцей, выхаванне інфармацыйнай культуры і ажыццяўленне дабрачыннай і міжнароднай дзейнасці.
Візітнымі карткамі беларускіх піянераў сёння з'яўляюцца:
- адроджаныя спартыўна-патрыятычныя гульні "Зарніца" і "Зарнічка";
- інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Вялікая піянерская і акцябрацкая гульня";
- патрыятычны фестываль-конкурс "Агеньчык запрашае сяброў!";
праекты "Тэрыторыя ведаў", "Тэрыторыя дзяцінства", "Тэрыторыя лідараў".
Асаблівае месца займае праект "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", у рамках якога піянерскія пошукава-даследчыя атрады вядуць маштабную пошукавую работу: збіраюць дакументальную інфармацыю аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны на сустрэчах з ветэранамі і сваякамі загінулых; запісваюць анкетныя даныя, успаміны аб лёсе кожнага ветэрана ў нашай краіне.
Піянеры і акцябраты ўцягнуты ў абноўлены цімураўскі рух і актыўна прымаюць удзел у рэспубліканскіх акцыях і праектах, такіх як цімураўская дыстанцыйная адукацыйная гульня "Цімураўцы.by" і акцыі "Цуды на Каляды", праводзімая для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў.
Піянерская арганізацыя пастаянна ўдасканальвае падыходы да арганізацыі праектна-праграмнай дзейнасці, што садзейнічае больш эфектыўнай інтэграцыі піянераў і акцябрат у грамадскія працэсы.
Дзякуючы разумнаму балансу паміж выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і захаваннем лепшых традыцый піянерскага руху, ГА "БРПА" з'яўляецца прывабнай не толькі для дзяцей і падлеткаў, але і іх бацькоў.
Нязменнымі застаюцца мэта і традыцыі арганізацыі – дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і і Радзіме.
У 2022 годзе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя ўдастоена высокай узнагароды – спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" - за значны ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, рэалізацыю сацыяльна значных дзіцячых праектаў і ініцыятыў.