Год народнага адзінства
У Беларусі 2021-ы год прайшоў пад знакам народнага адзінства. У нашай краіне на працягу стагоддзяў поплеч жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, што неабходна чаго б гэта ні каштавала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў.
Гэта задача набывае асаблівую важнасць ва ўмовах працэсаў глабалізацыі, сутыкнення інтарэсаў буйных сусветных ігракоў, няспынных інфармацыйных, а часам і гарачых войнаў, эканамічных, палітычных і сацыяльных выклікаў сучаснасці. Маладая беларуская суверэнная дзяржава апынулася на скрыжаванні гэтых падзей.
Хоць за гады незалежнасці было многае дасягнута, Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучая Беларусь стане лепшай за цяперашнюю:
Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх грамадзян жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці ўласнымі рукамі, берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя. "І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!" - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.