Транспарт і лагістыка
Геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь абумовіла яе ролю ў якасці важнай транзітнай краіны ва Усходняй Еўропе.
Паводле папярэдняй ацэнкі, за 2024 год доля транспартнай галіны ў валавым унутраным прадукце Рэспублікі Беларусь склала 4,9%. Транспартныя паслугі фарміруюць 51,2% агульнага аб'ёму экспарту паслуг краіны. Доля інвестыцый у агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал складае 7,9%.
У сферы транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь паводле стану на 1 студзеня 2025 года функцыянуе 12 тыс. арганізацый розных форм уласнасці і больш за 36 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У транспартнай галіне працуе 267,2 тыс. чалавек.
У 2024 годзе ўсімі відамі пасажырскага транспарту перавезена 1 723 млн чалавек.
У транспартнай галіне для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў і забеспячэння бяспекі рэалізуецца шэраг інфраструктурных праектаў.
У 2024 годзе выканана рэканструкцыя значных аб'ектаў дарожнай інфраструктуры:
- участак аўтадарогі Р-46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы);
- участак аўтадарогі М-3 Мінск - Віцебск;
- пад'езд да горада Ліда ад аўтадарогі М-11/Е 85;
- участак аўтадарогі Р-53 Слабада - Навасады.
У 2024 годзе адрамантавана 5,3 тыс. км дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння, а таксама 6,4 тыс. пагонных метраў маставых збудаванняў на іх (121 адзінка).
Дынамічна развіваюцца кантэйнерныя чыгуначныя перавозкі грузаў, у тым ліку ў зносінах Беларусь - Кітай. Па выніках 2024 года агульны аб'ём такіх перавозак склаў 1,6 млн кантэйнераў у ДФЭ, або 156,5% да ўзроўню 2023 года.
Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў з выкарыстаннем дазволаў цяпер выконваюцца беларускімі перавозчыкамі па тэрыторыі 14 замежных дзяржаў. Мінтранс Беларусі вядзе мэтанакіраваную работу з іншымі краінамі з мэтай скасавання дзеючай дазвольнай сістэмы ў сферы міжнародных аўтаперавозак грузаў, у тым ліку з дзяржавамі - удзельніцамі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".
У галіне пасажырскіх перавозак 25 студзеня 2024 года прыняты Указ № 32 "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў". Нормы дакумента накіраваны на забеспячэнне бяспекі аўтамабільных перавозак, стварэнне ўмоў для добрасумленнай канкурэнцыі на рынку і павышэнне якасці паслуг. У створаны ў краіне рэестр уключаюцца звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках, вадзіцелях, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, у тым ліку дыспетчарах таксі.
У 2024 годзе ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта ў горадзе Шклове і Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці на электрычны транспарт пераведзены ўсе маршруты, якія абслугоўваюць пасажыраў у рэгулярных зносінах.
У галіне грамадзянскай авіяцыі ў 2024 годзе падпісаны пагадненні аб паветраных зносінах з Рэспублікай Сейшэльскія Астравы, Каралеўствам Саудаўская Аравія, мемарандумы аб узаемаразуменні з авіяцыйнымі адміністрацыямі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Дзяржавы Кувейт.
У 2024 годзе нацыянальным авіяперавозчыкам "Белавія" рэгулярныя рэйсы выконваліся з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама абласных аэрапортаў Гомель і Брэст у 20 аэрапортаў 11 дзяржаў свету.
У галіне прадаўжаецца работа па абнаўленні рухомага саставу. У 2024 годзе набыта больш за 2,7 тыс. адзінак грузавога чыгуначнага рухомага саставу, каля 660 адзінак аўтамабільнага і гарадскога электрычнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання.
Цяпер на тэрыторыі парка функцыянуе першая чарга лагістычнага комплексу агульнай плошчай больш за 40 тыс. кв.м з тэхналагічнымі пляцоўкамі для пагрузачна-разгрузачных работ і кантэйнерным тэрміналам.
Наступным этапам стане будаўніцтва бімадальнага грузавога тэрмінала плошчай 800 тыс. кв.м з удзелам кіруючай кампаніі буйнейшага рачнога порта Еўропы "Дуйсбург Хафен", лагістычнага аператара "Чайна Мерчантс Груп" і "Хупак Інтэрмодал СА" (Швейцарыя). Будаўніцтва тэрмінала дасць магчымасць нарасціць транспартныя патокі праз Беларусь. Увод аб'екта ў эксплуатацыю запланаваны на першае паўгоддзе 2026 года.
У транспартнай сферы прадаўжаецца работа па ўдасканаленні дзеючых тэхналагічных працэсаў і павышэнні ўзроўню іх аўтаматызацыі і лічбавізацыі.