Энергетыка
Доўгатэрміновай мэтай развіцця паліўна-энергетычнага комплексу (ПЭК) Беларусі з'яўляецца задавальненне патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва краіны ў энерганосьбітах на аснове іх максімальна эфектыўнага выкарыстання пры зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе.
Сёння Беларусь з'яўляецца членам (партнёрам) многіх інтэграцыйных аб'яднанняў, у мэты якіх закладзена сумеснае вырашэнне геапалітычных, тэхналагічных, эканамічных, экалагічных і іншых пытанняў у галіне ПЭК.
Выконваючы дасягнутыя дамоўленасці, Беларусь выступае надзейным партнёрам у галіне транзіту энергетычных рэсурсаў, з'яўляецца актыўным удзельнікам у пытанні зніжэння выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу, дасягнула высокіх паказчыкаў у галіне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павысіць энергетычную бяспеку краіны, зменшыць долю прыроднага газу ў энергетычным балансе і скараціць выкіды парніковых газаў. БелАЭС забяспечвае задавальненне ўсё большага попыту на электраэнергію рэальным сектарам эканомікі і насельніцтва. Праект стаў стымулам для развіцця сумежных высокатэхналагічных галін, такіх як металургія і адытыўныя тэхналогіі, вытворчасць накапляльнікаў энергіі, ядзерная медыцына, ІТ-тэхналогіі, у тым ліку рэсурсаёмістыя дадаткі для штучнага інтэлекту, суперкамп'ютарных вылічэнняў, работы з вялікімі базамі даных.