Падатковая сістэма і ўзровень падатковай нагрузкі
Падатковая сістэма Рэспублікі Беларусь налічвае 28 падаткаў, збораў (пошлін). Разам з тым па звычайнай дзейнасці выплачваецца толькі 5 плацяжоў (падатак на дабаўленую вартасць, падатак на прыбытак, падатак на нерухомую маёмасць, зямельны падатак, адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва).
Падатковая сістэма Рэспублікі Беларусь з’яўляецца двухузроўневай: падаткі дзеляцца на рэспубліканскія і мясцовыя.
Да рэспубліканскіх падаткаў адносяцца:
- падатак на дабаўленую вартасць;
- акцызы;
- падатак на прыбытак;
- падатак на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва;
- падаходны падатак з фізічных асоб;
- падатак на нерухомасць;
- зямельны падатак;
- экалагічны падатак;
- падатак за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў;
- афшорны збор;
- гербавы збор;
- консульскі збор;
- дзяржаўная пошліна;
- патэнтныя пошліны;
- збор за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь.
Да мясцовых падатках адносяцца падатак за валоданне сабакамі, курортны збор і збор з нарыхтоўшчыкаў.
У Рэспубліцы Беларусь таксама дзейнічаюць асаблівыя рэжымы падаткаабкладання, якія замяняюць плату сукупнасцi асноўных падаткаў і збораў:
- падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;
- адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
- адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;
- падатак на ігральны бізнес;
- падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці;
- падатак на даходы ад правядзення электронных інтэрактыўных гульняў;
- збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці;
- збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
- адзіны падатак на ўменены даход.
Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім нацыянальнага падатковага заканадаўства.
Цяпер дагаворы аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання заключаны з больш як 70 дзяржавамі.
З 2008 года ў Рэспубліцы Беларусь актыўна праводзілася падатковая рэформа, накіраваная на спрашчэнне падаткаабкладання і зніжэнне падатковай нагрузкі на эканоміку.
Падатковая нагрузка на эканоміку (суадносіны падатковых даходаў бюджэту і ВУП) у 2022 годзе прагназуецца ў памеры 22,6% да ВУП і не перасягне ўзровень, прадугледжаны ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2023 гады (не больш за 26% да ВУП).