Міжнародны валютны фонд

Міжнародны валютны фонд

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года.

Супрацоўніцтва з МВФ рэалізуецца па трох асноўных напрамках:

  • узаемадзеянне з Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам у рамках штогадовага маніторынгу і пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі;
  • прадастаўленне пры неабходнасці крэдытных рэсурсаў;
  • тэхнічная экспертная дапамога.
  • За перыяд членства МВФ аказаў Рэспубліцы Беларусь падтрымку на агульную суму каля $3,8 млрд:
  • у 1993-1995 гадах (па лініі фонду сістэмных трансфармацый) – $200 млн;
  • у 1995 годзе (па механізме “стэнд-бай”) – $73,5 млн;
  • у 2009-2010 гадах (па механізме “стэнд-бай”) – $3,52 млрд.

Цяпер Беларусь не рэалізуе фінансавыя праграмы з фондам, усе раней атрыманыя крэдыты пагашаны ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны. Узаемадзеянне з фондам ажыццяўляецца ў асноўным у рамках аказання тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі і штогадовага маніторынгу, які праводзіцца МВФ.

Беларусь за перыяд членства ў МВФ атрымала значную тэхнічную дапамогу па ўдасканаленні многіх напрамкаў эканамічнай палітыкі, уключаючы пытанні павышэння эфектыўнасці грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітык, банкаўскага нагляду, забеспячэння фінансавай стабільнасці і інш.

Цяпер Беларусь прадаўжае актыўнае ўзаемадзеянне з фондам па лініі тэхнічнага супрацоўніцтва. Сумесна з МВФ праводзіцца работа па павышэнні патэнцыялу квартальнай мадэлі сярэднетэрміновага праектавання грашова-крэдытнай палітыкі і ўдасканаленні сатэлітнага блока мадэлей, удасканальваюцца падыходы да правядзення інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка, рэгуляванні банкаўскага сектара.

Міністэрству фінансаў па лініі тэхнічнага супрацоўніцтва аказваецца дапамога ў пытаннях аналізу фіскальных рызык, актуалізацыі мадэлі даходаў ад падатку на дабаўленую вартасць і мікрамадэлі па падатку на прыбытак. Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту – па пытаннях складання фінансавых рахункаў і фінансавых балансаў сектараў у кантэксце работы па інтэграванні фінансавага рахунка ў сістэму нацыянальных рахункаў.

Кіраўніком МВФ ад Рэспублікі Беларусь з’яўляецца П.У.Калаур, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Намеснікам кіраўніка МВФ ад Рэспублікі Беларусь з’яўляецца М.Л.Ермаловіч, Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь.