Пра ролю на міжнароднай арэне

  • "Сёння наша краіна стала правадніком бяспекі і стабільнасці ў цэнтры Еўропы".

  • "Мы некалі вырашылі, што халодная вайна скончана, тая старонка перагорнута, і мы будзем жыць у новым цывілізаваным, справядлівым свеце, заснаваным на ўзаемаразуменні і вяршэнстве міжнароднага права. Мы так думалі. Захад так не думаў. Не знішчылі яны нас тады, вырашылі паспрабаваць цяпер".

    Заява па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, 12 красавіка 2022 г.
  • "У сучасным свеце так званую дэмакратыю ўжо даўно замяніў лічбавы дыктат. І кіруюць у гэтым свеце адкрытыя мана, хайп, хейт, булінг, тролінг, боты і іншыя камунікатыўныя навацыі. Самае сумнае, што гэты штучны віртуальны свет уплывае на прыняцце рэальных фундаментальных палітычных рашэнняў на міжнароднай арэне".

    "Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г.
  • "Няўжо нехта сур'ёзна думае, што там, за мяжой, вельмі заклапочаны інтарэсамі нашага народа? Не да Беларусі ім. А вось вырашыць свае праблемы за кошт беларусаў - гэта тэма".

    Сустрэча са студэнцкай моладдзю, 29 студзеня 2021 г.
  • "Пандэмія агаліла ўсе сістэмныя праблемы. Гэта тэма фактычна стала прыкрыццём для бесцырымоннай рэалізацыі асноўнымі сусветнымі ігракамі сваіх знешнепалітычных і гандлёва-эканамічных амбіцый, прычым рознымі метадамі. Не грэбуюць нічым, вы гэта назіраеце".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 4 жніўня 2020 г.
  • "Цяпер каранавірус стаў палітыкай. Усе глядзяць, за што ўкусіць бы Лукашэнку, Беларусь - яны выбіліся са строю. Дык не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш аказаліся гатовыя да гэтай заразы і не толькі да яе".

    Наведванне ў Бабруйску прадпрыемства "Славянка", 21 красавіка 2020 г.
  • "Сучасны этап развіцця беларускай дзяржавы патрабуе выбудоўваць нашу знешнепалітычную і знешнеэканамічную дзейнасць па-новаму — больш маштабна і наступальна. Лічу, што надышоў час, калі нам трэба на ўвесь голас заяўляць аб сабе на сусветнай арэне".

    Нарада па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, 11 ліпеня 2017 г.
  • "У нас няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара. Мы адчуваем гонар за сваю краіну. Паважаючы ўсе нацыі і дзяржавы, маем поўнае права патрабаваць такой жа павагі да сябе".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 24 красавіка 2018 г.
  • "Сёння Беларусь — гэта апора бяспекі ў рэгіёне. У нас няма канфліктаў па рэлігійнай або нацыянальнай прыкмеце. Мы ніколі не стваралі і не ствараем праблем суседзям. І ніколі не будзем іх ствараць!"

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2016 г.
  • "Беларусь стала цэнтрам для ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, паказвае, што свет бачыць шчырасць, сумленнасць і адкрытасць беларускай палітыкі. Мы ніколі не дружым з кім-небудзь і супраць каго б там ні было".

    Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2015 г.
  • "Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, каб аднавіць мір і згоду паміж славянамі. Гэта нялёгка, але нават калі захаваецца самы малы шанц, сваіх спроб мы не пакінем. Мы будзем імкнуцца да таго, каб у нас тут, на тэрыторыі асноўных славянскіх дзяржаў, быў мір".

    Сустрэча з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, 14 снежня 2018 г.
  • "Нашы намаганні ў справе рэалізацыі знешнепалітычных інтарэсаў краіны даюць станоўчыя вынікі. Удзел у вялікіх міжнародных форумах прадэманстраваў, што лінія Беларусі на пабудову шматпалярнага свету сугучная з інтарэсамі большасці дзяржаў".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 10 красавіка 2001 г.
  • "Мы чуем, бачым, што нехта ставіць пад сумненне, нехта шкадуе, што не ўсё Беларусь можа. А нехта проста ўхмыляецца: ды ну, ці ім вырашаць нейкія пытанні. Мы нічога не збіраемся вырашаць за некага. Дай бог за сябе вырашыць. Мы проста вам прапануем: давайце збірацца ў гэтым ціхім, спакойным пакуль што месцы і абмяркоўваць нашы праблемы, нейкія пытанні".

    Міжнародная канферэнцыя "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", 8 кастрычніка 2019 г.
  • "Я заўсёды і ўсюды, і мяне ў гэтым цяжка папракнуць, гаварыў і гавару, што мы прытрымліваемся ў знешняй палітыцы шматвектарнасці. Не я ж пасяліў беларусаў на гэтым кавалачку зямлі. Гасподзь нас тут пасяліў. Куды нам дзявацца? Нас нідзе не чакаюць. Іншай зямлі нам ніхто не дасць. У рабы мы не пойдзем (мы пахадзілі ўжо, як я гавару, пад бізуном). Гэта наш кавалак зямлі. І ён у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні ўсіх шляхоў".

    У час сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ пры наведванні мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", 6 верасня 2019 г.
  • "Мы не прарасійскія, не праўкраінскія і не прапольскія. Мы — не рускія, мы — беларускія!"

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г.
  • "Характар і дынаміка міжнароднай сітуацыі, паглыбленне глабалізацыі абумоўліваюць жыццёвую неабходнасць неадкладнага пераходу да ініцыятыўнай і творчай, калі хочаце, прадпрымальнай знешняй палітыкі такой дзяржавы, як Беларусь".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2011 г.
  • "Асноўнай характарыстыкай нацыянальнай знешняй палітыкі з'яўляецца міралюбнасць. У гэта слова ўкладваюцца такія паняцці, як шматвектарнасць, збалансаванасць, прагматычнасць і паслядоўнасць. Асабліва ў знешняй палітыцы. Наша краіна выступае за шырокі дыялог па ўсіх міжнародных пытаннях".

    Цырымонія ўручэння даверчых грамат паслоў замежных дзяржаў, 26 чэрвеня 2018 г.