Пра прыроду і экалогію
"Я чалавек, крэда якога — прырода".
"Гэты мой любімы занятак - упрыгожваць зямлю і тэрыторыю", - сказаў Кіраўнік дзяржавы, які на суботніку высаджваў дрэвы.
Удзел у рэспубліканскім суботніку на малой радзіме ў аграгарадку Александрыя, 17 красавіка 2021 г."Для кожнага з нас беражлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя павінна стаць спосабам мыслення і нормай жыцця, для дзяржаў і саюзаў — прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі".
Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму, 7 чэрвеня 2019 г."Прырода — гэта дар божы, мы яго павінны захаваць і ў яшчэ лепшым стане перадаць сваім дзецям і ўнукам".
Пры назначэнні новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 14 верасня 2017 г."Як ты ставішся да прыроды і жывёл — так у цябе і жыццё будзе складвацца".
Прэс-канферэнцыя для расійскіх рэгіянальных СМІ, 17 лістапада 2016 г."Найвялікшая каштоўнасць нашай краіны — тое, што яна прыгожая, сінявокая. Тыя, хто да нас прыязджае, асабліва з Заходняй Еўропы, заўсёды ўражаны нашай чысцінёй — у гарадах, вёсках, лясах, на азёрах. Не без недахопаў, я гэта не горш за іншых бачу, і гэтым вельмі ўважліва займаюся. Каб захаваць гэту чысціню сінявокай, нам трэба займацца аховай навакольнага свету, і перш за ўсё прыроды".
Сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ, 13 снежня 2019 г."На зямлі павінен быць ідэальны парадак. Гэта наш брэнд, наш твар. Хто б у краіну ні прыязджаў, адзначае нашу гармонію з прыродай, што мы яе не сапсавалі, што чалавек у нашай краіне можа і адпачываць, і жыць. Чысціня — гэта і паветра, і зямельныя рэсурсы, лес — гэта здароўе нашага чалавека. Таму я ўдзяляю такую пільную ўвагу землям сельгаспрызначэння і лясным рэсурсам. І далей мае патрабаванні будуць толькі ўзмацняцца".
Нарада па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, 21 мая 2015 г."Хопіць гэтага пластыку. Мала таго, што труцім людзей, дык яшчэ і засмечваем прыроду. Наша сінявокая хутка ператворыцца ў хлам. Таму трэба заканчваць. У нас жа паперы — колькі хочаш, шкла — колькі хочаш, дзяваць няма куды. Трэба вырабляць. Няхай гэта будзе даражэй, але чалавек будзе разумець, што лішніх дзесяць капеек заплаціў, але здаровы будзе".
У час наведвання Студэнцкай вёскі напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў, 11 мая 2019 г.