Пра асабістае
"Усё жыццё маё — як вавёрка ў коле".
"Задаткі ў Прэзідэнта павінны закладвацца пры нараджэнні. Калі ў цябе гэтага няма, ты будзеш Прэзідэнтам, будзеш дасведчаным, адукаваным, але ты не будзеш лідарам. Прэзідэнт павінен быць лідарам. Калі ён не лідар, ён слабы Прэзідэнт".
Сустрэча з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, 20 мая 2022 г."Прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ў цябе ад прыроды няма прэзідэнцкага (або стрыжня, або нечага), закваскі гэтай, ты не будзеш Прэзідэнтам. У цябе павінна быць гэта сувязь з народам. Гэта галоўнае для Прэзідэнта. І гэта ад прыроды павінна быць".
Інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, 5 жніўня 2020 г."Усё жыццё маё (думаю, і іншых прэзідэнтаў) — як вавёрка ў коле. Ускочыў і круцішся, бегаеш. Як 25 гадоў можна бегаць? А ты прывык. Кола круціцца — куды дзявацца. Калі бегчы не будзеш, кола будзе вярцецца і цябе кідаць. Гэта спосаб жыцця. Ты ўжо да гэтага прывык".
Сустрэча са студэнтамі, слухачамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, 18 кастрычніка 2019 г."Што такое ўлада?.. Я не ведаю, як дакладна на гэта пытанне адказаць. Калі гаварыць проста па-чалавечы, ад душы, то гэта каласальная магчымасць нешта зрабіць, у дадзеным выпадку для народа, можа, не толькі для свайго. На смак? Яна для кожнага: камусьці салодкая, а камусьці з прысмакам горычы. Для мяне на смак яна горкая".
Інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, верасень 2016 г."Дзе б я ні быў (а ўжо ўвесь свет аб'ехаў), два дні — і хачу дамоў. Больш за двух дзён не магу быць за межамі сваёй краіны. Не таму, што я Прэзідэнт, а як чалавек. Я хачу, каб кожнага беларуса цягнула на радзіму: калі ваша душа будзе тут, значыць, я не дарэмна пражыў сваё прэзідэнцтва".
Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ "Вялікая размова з Прэзідэнтам", 3 лютага 2017 г."Пачуццё страшнага хвалявання. Калі ты дасягаеш пэўных вышынь, прабачце за нясціпласць, становішся вядомым чалавекам, тады прыязджаць дамоў, дзе ты нарадзіўся і вырас, і сустракацца з вока на вока з людзьмі, якія ведаюць цябе лепш, чым хто-небудзь у свеце, заўсёды не проста хваляванне — гэта страшнае хваляванне".
Свята "Купалле" "Александрыя збірае сяброў" у Шклоўскім раёне, 6 ліпеня 2019 г."Для мяне незвычайна тут усё (аб малой радзіме. — Заўвага). Гэта мая радзіма. Тут няма квадратнага метра, дзе я ў свой час не хадзіў басанож. Або кароў пасвілі — тут быў свабодны луг, ён зарос у наш час, тут мы нарыхтоўвалі дровы. Кожны метр стаптаны маімі дзіцячымі нагамі. Таму для мяне тут усё дагэтуль незвычайна і ў той жа час прывычна".
Добраўпарадкаванне Трафімавай крыніцы ў дзень рэспубліканскага суботніка, 21 красавіка 2018 г."Я сам вадзіў каня, абганяючы бульбу… Поле было падзелена на тры часткі. Было 12 гадзін дня, спёка неймаверная, авадні, мухі… А потым ужо я сам абганяў бульбу, а малодшы стрыечны брат вадзіў каня. Ён быў меншы за мяне ростам, і яму ўвесь час трэба было ісці, трымаючы рукі ўгору, — каня весці. Увогуле, уражанні не зусім добрыя па тых часах, але вельмі карысныя для цяперашняга часу".
У час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах, 18 жніўня 2017 г."У пагранвойскі я пайшоў сам. Скончыў універсітэт у свой час, добра скончыў, я адзіны сын у маці, і з педагагічнай адукацыяй тады не прызывалі ў войскі наогул. Але ў мяне ўсе мае стрыечныя браты былі пагранічнікамі. І той брат, з якім я вырас, я помню, як ён ішоў у пагранвойскі і вяртаўся — увесь у медалях і ордэнах. Вядома, гэта сфарміравала ў мяне жаданне служыць у пагранічных войсках".
Сустрэча з пагранічнікамі і членамі іх сем'яў на пагранзаставе "Дзівін" у Кобрынскім раёне, 1 чэрвеня 2018 г."Я сапраўды больш за ўсё люблю кіно. Таму што я, напэўна, больш за ўсё разумею ў ім. Крыху займаўся музыкай. І гэта паўплывала на мае густы. Фатаграфіяй некалі займаўся. Кажуць, гэта ўжо адна з разнавіднасцей мастацтва. Суткамі праседжваў у фоталабараторыі. Таму крыху ў гэтым разумею".
Сустрэча з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, 20 сакавіка 2018 г."Калі заняты, позна вечарам прыходжу, дапусцім, у 10-11 гадзін, усё роўна хаця б кіламетраў 7-8 павінен прабегчыся на лыжах. А калі выпадае больш часу, мы па 2-3 гадзіны бегаем па лыжнай трасе".
Наведванне фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", 4 сакавіка 2018 г."13 — гэта маё любімае чысло, можна сказаць. Калі я займаюся спортам, бягу на лыжах, і ў мяне кіламетровы круг, то 13 км бягу. Не 10, не 15, а 13. Калі я недзе раблю нейкія практыкаванні, то раблю 13 разоў або некалькі разоў па 13. Таму я вельмі добра стаўлюся да гэтага чысла, але нават не ведаю, чаму".
Прэс-канферэнцыя для расійскіх рэгіянальных СМІ, 17 лістапада 2016 г."Аўтамабіль — гэта мой любімы від транспарту. Пачынаючы ад матацыкла і заканчваючы аўтамабілем, я іх асвоіў і валодаю нядрэнна. Таму не буду хітраваць, што аўтобус быў маім любімым відам транспарту, хоць я вельмі шмат ездзіў на аўтобусах і дызельных паяздах".
Размова са СМІ пасля адкрыцця новых станцый Мінскага метрапалітэна, 6 лістапада 2012 г."Мяне часам крытыкуюць: "Вось, сам захапляецца хакеем — і пляцовак гэтых набудаваў…". Але я ўжо даўно гаварыў, што захапляюся хакеем па няшчасці. Я па прафесіі футбаліст, я ўсё жыццё гуляў у футбол, а калі траўміраваўся (мне паўкалена выразалі), то ўжо скакаць на гэтым нават мяккім полі цяжка. А там іншыя рухі — мяккія, лёгкія. Без спорту я жыць не магу. І раю вам гэтым займацца. Таму я і займаюся хакеем".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г.