Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным непасрэдна Прэзідэнту. Створана Указам Кіраўніка дзяржавы ў жніўні 1994 года. Прайшло шлях ад невялікага падраздзялення, якое займалася матэрыяльна-тэхнічным і сацыяльна-бытавым забеспячэннем вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, да буйнога шматгаліновага суб’екта гаспадарчай дзейнасці, які аб’яднаў дзясяткі падведамных прадпрыемстваў, што паспяхова працуюць. Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта надае праблемам аздараўлення насельніцтва, паўнацэннага адпачынку працоўных, а таксама дзіцячага і сямейнага адпачынку.
Асноўныя задачы
- фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае, сацыяльна-бытавое, медыцынскае забеспячэнне дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- арганізацыя адпачынку і аздараўлення грамадзян Беларусі і замежных грамадзян;
- стварэнне належных умоў для знаходжання ў Беларусі афіцыйных дэлегацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, у тым ліку іх кіраўнікоў і супрацоўнікаў;
- забеспячэнне захаванасці ўнікальных запаведных месцаў Беларусі, якія маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне;
- захаванне, падтрыманне і развіццё беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва, гістарычных традыцый;
- забеспячэнне правядзення дзяржпалітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці.
Месцазнаходжанне:
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38