Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі прыняў удзел у семінары для ідэалагічнай вертыкалі органаў улады ў Гомелі

  • 7

На навучальным семінары для ідэалагічнай вертыкалі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады ў Гомелі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі адзначыў неабходнасць вельмі жорсткай дысцыпліны ў інфармацыйным полі.

18 мая ў Гомелі прайшоў семінар "Інфармацыйнае ўзаемадзеянне і сітуацыйнае рэагаванне ва ўмовах актуальнага медыяпарадку", удзел у якім прынялі прадстаўнікі ўлады, ідэалагічнай вертыкалі, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Вітаючы ўдзельнікаў семінара, Ігар Луцкі нагадаў галоўны арыенцір Прэзідэнта Беларусі: "Кіраўнік дзяржавы пастаянна патрабуе вельмі строгай, па-ваеннаму жорсткай дысцыпліны ва ўсіх сферах, у тым ліку і інфармацыйнай. Паколькі ў ідэалагічнай рабоце інфармацыйны складальнік павінен быць важным элементам. У гэтым плане неабходна выявіць моцныя і слабыя бакі, вызначыць далейшыя дзеянні і стратэгіі".

Таксама ён абазначыў важнасць вопыту Гомельскай вобласці ў плане інфармацыйнага парадку дня ва ўмовах рыгранічнай абстаноўкі ў сумежных краінах. "Падзеі ля граніц, якія некаторыя ўспрымаюць не больш як стужку навін, у рэгіёне адчуваюцца асабліва востра", - сказаў Ігар Луцкі.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта нацэліў прысутных на канкрэтны, канструктыўны і грунтоўны дыялог. Па словах Ігара Луцкага, такі семінар упершыню праходзіць у фармаце інфармацыйна-дзелавой гульні.

Усе навіны