Ордэн "За воінскую доблесць"

Ордэнам "За воінскую доблесць" узнагароджваюцца ваеннаслужачыя афіцэрскага складу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў пагранічнай службы, Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, асобы сярэдняга, старэйшага і вышэйшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў:

  • за подзвігі і выключныя заслугі, праяўленыя пры выкананні баявых (спецыяльных) задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • за ўмелае кіраванне органамі кіравання, воінскімі часцямі (падраздзяленнямі), злучэннямі пры выкананні баявых (спецыяльных) задач у асаблівых умовах;
  • за доблесць, мужнасць і стойкасць, праяўленыя пры выкананні баявых (спецыяльных) задач у абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця.

 

Ордэнам "За воінскую доблесць" могуць узнагароджвацца воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, іх калектывы за смелыя і рашучыя дзеянні, якія забяспечваюць паспяховае выкананне баявых (спецыяльных) задач.

Пры ўзнагароджанні ордэнам "За воінскую доблесць" воінскай часці (падраздзялення), злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, іх калектываў камандзірам (кіраўніком) воінскай часці (падраздзялення) злучэння, арганізацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна "За воінскую доблесць", якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.

Ордэн Айчыны
Ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы"
Ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы"
Ордэн Воiнскай Славы
Ордэн Воінскай Славы
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн "За службу Радзіме"
Ордэн "За асабiстую мужнасць"
Ордэн "За асабістую мужнасць"