Ордэн Працоўнай Славы

Ордэн Працоўнай Славы

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджваюцца грамадзяне, арганізацыі, іх калектывы:

  • за асаблівыя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання;
  • за вялікія заслугі ў галіне культуры, літаратуры, мастацтва, адукацыі, медыцыны, навукова-даследчай дзейнасці і іншых галінах працоўнай дзейнасці;
  • за самаадданую высокапрадукцыйную працу, выраб прадукцыі высокай якасці, укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі, тэхналогіі, перадавога вопыту, асабліва каштоўныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
  • за асаблівыя заслугі ў галіне дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, ва ўмацаванні законнасці, правапарадку і абараназдольнасці краіны.
Узнагароджанне праводзіцца пры ўмове шматгадовай працы, ажыццяўлення дзейнасці ў названых сферах.

Ордэн Працоўнай Славы носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.

Пры ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы арганізацыі, яе калектыву кіраўніком арганізацыі вызначаецца месца размяшчэння (дэманстрацыі) ордэна Працоўнай Славы, якое адпавядае яго высокаму значэнню, забяспечвае захаванасць і магчымасць азнаямлення з ім.

Ордэн "За службу Радзіме"
Ордэн "За асабiстую мужнасць"
Ордэн "За асабістую мужнасць"
Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Пашаны
Ордэн Пашаны
Ордэн Францыска Скарыны
Ордэн Францыска Скарыны