Ордэн Айчыны

Ордэн Айчыны з’яўляецца вышэйшым ордэнам Рэспублiкi Беларусь.
Ордэн Айчыны

Ордэн Айчыны мае тры ступені:

  • ордэн Айчыны I ступені,
  • ордэн Айчыны II ступені,
  • ордэн Айчыны III ступені.

Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з’яўляецца I ступень.

Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:

  • за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай i iншых сферах дзейнасцi, накіраваных на павышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
  • за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
  • за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.

Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў (акрамя ордэна Мацi) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеней.

Ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы"
Ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы"
Ордэн Воiнскай Славы
Ордэн Воінскай Славы
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн Працоўнай Славы
Ордэн "За службу Радзіме"
Ордэн "За асабiстую мужнасць"
Ордэн "За асабістую мужнасць"
Ордэн Дружбы народаў