Даклад аб рабоце транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый
- 9
- 3:52
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня заслухаў даклад аб рабоце транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый.
"Тэма не новая сённяшняга нашага абмеркавання. Я запрасіў вас сюды для таго, каб ацаніць работу транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый і знайсці рашэнні, калі гэта неабходна, самых злабадзённых пытанняў. Не сакрэт, што менавіта транспартная галіна з'яўляецца натуральным правадніком знешнегандлёвых аперацый, прыносіць у краіну амаль палавіну валютнай выручкі ад экспарту паслуг (прыкладна 45%)", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Сітуацыя, якая склалася, разарвала многія даўно выбудаваныя лагістычныя ланцужкі. Зразумела, гэта прыводзіць да выдаткаў вытворцаў ва ўсіх галінах, канстатаваў Прэзідэнт.
"Каб прыбыткова прадаць сваю прадукцыю на экспарт або паставіць на ўнутраны рынак камплектуючыя, патрабуецца сапраўды віртуозная лагістыка. І прасцей, ва ўсякім выпадку, у бліжэйшай будучыні не стане. Таму па-ранейшаму штодзённая работа Міністэрства транспарту - дамаўляцца аб вагонах, кантэйнерах, прапускных "вокнах", канкурэнтных тарыфах. Тым больш што задачы па нарошчванні фізічных аб'ёмаў і дыверсіфікацыі экспарту галіновым Міністрам пастаўлены. Іх выкананне ў пэўным сэнсе залежыць ад кемлівасці Міністэрства транспарту, "Белавія", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Нягледзячы на жаданне Захаду адрэзаць нас ад так званай цывілізаванай Еўропы, мы прадаўжаем лятаць і захоўваем высокі ўзровень авіяцыйнай бяспекі. Стратэгічная задача - пашырыць напрамкі авіязносін, даць людзям магчымасць лятаць па пытаннях бізнесу, на адпачынак, наведваць родных і гэтак далей", - сказаў Прэзідэнт.
Пры гэтым важна захаваць высокі ўзровень бяспекі палётаў, не спыняцца ў развіцці авіяцыйнай галіны, прадоўжыць абнаўленне авіяпарка, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Але цана пералётаў павінна быць канкурэнтнай і не павінна быць недасягальнай для нашых людзей, чаго б нам гэта ні каштавала", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
З пачатку ўвядзення абмежаванняў прайшло дастаткова часу, каб не толькі намацаць усе праблемныя месцы, але і прыняць адэкватныя меры рэагавання, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Так, мы своечасова, што называецца, адрэагавалі люстрана на забарону на перамяшчэнне грузавых аўтамабіляў з Еўрасаюза па нашай тэрыторыі. Цяпер штодзённа на перачэпцы ў нас каля тысячы транспартных сродкаў. Гэта значыць сюды прыехалі - калі ласка, пакіньце свой груз, прычэпы, едзьце ў адваротны бок, мы павязём далей ваш груз", - заўважыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы папрасіў далажыць, як Мінтранс вырашае задачы па нарошчванні перавозак чыгункай ва ўсходнім напрамку. "Забяспечанасць кантэйнерамі пад патрэбнасць павінна быць стапрацэнтная, - запатрабаваў ён. - Але ніхто вас не абмяжоўвае па ўсіх напрамках".
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, ці выбудавана аптымальная для цяперашніх умоў лагістыка з улікам таго, што Расія прадастаўляе магчымасці для задзейнічання сваіх партоў.
"Як захоўваюцца інтарэсы беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў? Даручэнне па адмене дазвольнай сістэмы было дадзена мною яшчэ два гады таму. Якія меры прымаюцца па ўмацаванні эканамічнага становішча авіяцыйнай галіны?" - акрэсліў яшчэ шэраг пытанняў Прэзідэнт.